29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога палітвязня Францкевіча асудзілі на 25 дзён

7
Былога палітвязня Францкевіча асудзілі на 25 дзён

Аляксандр Францкевіч звязвае арышт з Чэмпіянатам свету ў хакеі.

Былога палітвязня арыштавалі на 25 дзён. 15 дзён яму далі за «непадпарадкаванне міліцыі» і 10 - за «нецэнзурную лаянку», паведамляе «Радыё Свабода».

Супраць Францкевіча сведчыў супрацоўнік спецназа міліцыі Андрэй Кампаніец. Ён заявіў у судзе, што актывіст прыцягнуў ўвагу тым, што «стаяў, азіраўся, у яго бегалі вочы». Міліцыянты наважылі праверыць дакументы, але Францкевіч ім нібыта ў гэтым адмовіў. Са слоў Кампанійца, былы палітвязень пагражаў супрацоўнікам звальненнем з МУС і «станавіўся ў баявую стойку».

У сваю чаргу, Францкевіч зняпраўдзіў паказанні міліцыянта. Ён паведаміў, што 25 красавіка выйшаў з працы і накіроўваўся дадому. У гэты момант яго затрымалі чацвёра ў цывільным.

Францкевіч звязвае свой арышт з візітам у Менск прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, а таксама з Чэмпіянатам свету ў хакеі.

Нагадаем, у беларускай сталіцы 26 красавіка прайшла акцыя, прысвечаная трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Яна была дазволеная беларускімі ўладамі. Мерапрыемства праводзілася пад лозунгам абароны Беларусі ад ядзернай небяспекі з боку Расеі.

Пасля заканчэння мерапрыемства былі затрыманыя шасцёра чалавек. Блізу 10 актывістаў, у тым ліку каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі і лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч былі затрыманыя напярэдадні акцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках