28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент ухваліў свой «спіс Магніцкага»

9
Еўрапарламент ухваліў свой «спіс Магніцкага»

32 расейцам замарозяць актывы і забароняць уезд у ЕЗ.

У спіс унесеныя імёны афіцыйных і прыватных асоб, якія бралі ўдзел у справе Магніцкага як да, так і пасля яго смерці, у тым ліку ўдзельнікі пасмяротнага суда над Сяргеем Магніцкім, які прайшоў у Маскве ў мінулым годзе. Гэтыя людзі, паводле рэзалюцыі Еўрапарламента, лічацца адказнымі за катаванні і гібель расейскага юрыста, за выгароджванне вінаватых у ходзе судовага працэсу, а таксама за пераслед членаў сям'і нябожчыка, перадае BBC.

"У ходзе незалежных расследаванняў было ўстаноўлена, што спадар Магніцкі, які выкрыў факты буйнамаштабнай карупцыі расейскіх уладаў, памёр у папярэднім зняволенні ў 2009 годзе з-за бесчалавечных умоў утрымання, наўмыснага пакідання без дапамогі і катаванняў", - гаворыцца ў рэзалюцыі Еўрапарламента.

У еўрапейскі "спіс Магніцкага" ў ліку іншых уваходзяць намеснік генеральнага пракурора Расеі Віктар Грынь і кіраўнік Дэпартамента "К" ФСБ Расеі Віктар Варонін.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе фонду Hermitage Capital, дзе працаваў Сяргей Магніцкі, абодва чыноўніка не фігуруюць у адкрытай частцы амерыканскага "спісу Магніцкага", апублікаванай у красавіку мінулага года.

Санкцыі супраць асоб, якія фігуруюць у прапанаваным Еўрапарламентам "спісе Магніцкага", могуць уступіць у сілу толькі пасля адабрэння Радай ЕЗ.

"Сённяшняе рашэнне Еўрапейскага парламента - гэта значны крок на шляху да абмежавання беспакаранасці ў Еўропе асоб, якія ўдзельнічалі ў справе Магніцкага, і сведчанне таго, што еўрапейскія краіны салідарныя ў гэтым пытанні з ЗША, дзе "закон Магніцкага" і адпаведныя санкцыі былі прынятыя заканадаўцамі ўжо больш за год таму", - сказаў Уільям Браўдэр, кіраўнік фонду Hermitage Capital і кіраўнік кампаніі "Справядлівасць для Сяргея Магніцкага".

Сяргей Магніцкі памёр у лістападзе 2009 года, знаходзячыся ў следчым ізалятары "Матроская цішыня" ў Маскве. Тады крымінальны пераслед юрыста быў спынены ў сувязі з яго смерцю, але пазней справу аднавілі.

Незадоўга да арышту Магніцкі абвінаваціў групу міліцэйскіх чыноў і падатковых інспектараў у тым, што яны з дапамогай выкрадзеных дакументаў некалькіх фірмаў Браўдэра скралі з дзяржбюджэту 5,4 млрд. рублёў (230 млн даляраў ЗША) шляхам кампенсацыі падатку на дабаўленую вартасць.

Кіраўнік Hermitage Capital Уільям Браўдэр, а таксама праваабаронцы - у тым ліку і Савет па правах чалавека пры прэзідэнце Расеі - неаднаразова заяўлялі, што Магніцкі мог памерці ад збіцця і пазбаўлення яго медыцынскай дапамогі.

Вясной мінулага года ЗША апублікавалі "спіс Магніцкага" з 18 расейцаў, супраць якіх былі ўведзеныя візавыя і эканамічныя санкцыі.

У адказ расейскія ўлады апублікавалі ўласны спіс з 18 грамадзян ЗША, забараніўшы ім уезд на тэрыторыю Расеі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках