6 снежня 2021, панядзелак, 16:04
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Захоп і разгром баявікамі харкаўскага тэлеканала АТН (Відэа)

14

У інтэрнэце з'явілася відэа захопу харкаўскага тэлеканала АТН прарасейскімі актывістамі.

Невядомыя ў масках з халоднай зброяй прычынілі шкоду маёмасці СМІ і паспрабавалі сарваць эфір канала.

Зараз супрацоўнікі АТН падлічваюць страты, а міліцыя праводзіць комплекс мерапрыемстваў па высвятленні асоб тых, хто нападаў, перадае Цензор.НЕТ.

Нагадаем, удзельнікі мітынгу сепаратыстаў напалі на канал учора ўвечары і спрабавалі ўзяць пад кантроль тэлевышкі, пратэстуючы супраць адключэння ва Украіне расейскіх СМІ па рашэнні суда і Нацсавета па пытаннях тэлерадыёвяшчання.