21 траўня 2024, aўторак, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адважная котка выратавала жыццё чатырохгадоваму хлопчыку ў ЗША

38

Інцыдэнт, які ледзь было не стаў сапраўднай трагедыяй, зафіксавалі камеры відэаназірання.

Ролік выклалі ў інтэрнэце бацькі хлопчыка.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў амерыканскім горадзе Бэйкерсфілд у Каліфорніі. Чатырохгадовае дзіця каталася на ровары ў сябе ў двары. Сабака, што прабягаў побач, заўважыў яго, схапіў за нагу і паваліў на зямлю. Нікога з дарослых паблізу ў гэты час не было.

Аднак напад заўважыла хатняя котка. Яна кінулася на дапамогу свайму маленькаму гаспадару. Аднаго імклівага скачка аказалася дастаткова, каб адагнаць раз'юшанага сабаку. Пасля таго, як сабака ўцёк, котка вярнулася да дзіцяці.

Праз некаторы час на крыкі свайго сына падаспела маці і выклікала хуткую.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках