4 кастрычнiка 2022, aўторак, 16:20
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Квасьнеўскі: Пасля Украіны Пуцін захопіць Беларусь, Казахстан і Латвію

24
Аляксандр Квасьнеўскі: Пасля Украіны Пуцін захопіць Беларусь, Казахстан і Латвію

Мэта Крамля - максімальнае адраджэнне СССР.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю PAP выказаў былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі (пераклад - charter97.org).

«Пуцін не хавае сваіх намераў. У сваіх выказваннях ён закранаў тэму «Вялікай Расеі». На саміце НАТА ў Бухарэсце ў 2008 годзе ён заявіў, што Украіна з'яўляецца штучнай дзяржавай. Таксама ёсць артыкулы расейскіх стратэгаў, у якіх гаворыцца, што межы краін у Савецкім Саюзе былі акрэсленыя няправільна і трэба змяніць постсавецкія межы. Яны сцвярджаюць, што гэта пытанне не толькі Украіны, але і Казахстана, некаторых абласцей Беларусі і часткі Латвіі. Таксама застаецца адкрытым пытанне Малдовы, Грузіі і азіяцкіх рэспублік былога СССР. А зараз мы назіраем прымяненне гэтай дактрыны. І нават не трэба звяртацца да выведвальнай дзейнасці, каб ведаць, што мэтай Пуціна з'яўляецца максімальнае адраджэнне ўсяго, што было страчана разам з распадам СССР. Не абавязкова агнём і мячом, а «вайной хаосу». Гэта значыць палітычнымі метадамі, эканамічнай дэстабілізацыяй і ўздзеяннем праз сродкі масавай інфармацыі», - лічыць палітык.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым ўсходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыецэнтр горада.

Сёння ў 4:00 па мясцовым часе сілавікі пачалі займаць блокпосты вакол Славянска. Тэрарысты, якія захапілі горад, паведамілі пра аднаўленне антытэрарыстычнай аперацыі ўкраінскімі вайскоўцамі. На дадзены момант вядома, што ўкраінская армія, якая вядзе аперацыю па вызваленні Славянска, панесла першыя страты - над горадам былі збітыя два верталёта.