18 красавiка 2024, Чацвер, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піцэрыя з Мумбаі дастаўляе заказы з дапамогай квадракоптэра (Відэа)

9

Піцэрыя паспяхова ажыццявіла пробную дастаўку.

Піцэрыя Francesco's, размешчаная ў індыйскім горадзе Мумбаі вырашыў узяць прыклад з інтэрнэт-крамы Amazon, якая некаторы час таму анансавала планы па наладжванні дастаўкі замоўленых тавараў пры дапамозе лятучых дронаў, піша брытанская газета The Mirror. Гэта значна скароціць час дастаўкі ежы, і піца проста не паспее астыць на адным са шчыльных гарадскіх затораў.

Па словах дырэктара рэстарана, піцэрыя паспяхова ажыццявіла пробную дастаўку - заказчык, які знаходзіўся за паўтара кіламетра ад Francesco's атрымаў скрынку з піцай 11 траўня. Дакладна невядома, якая мадэль квадракоптэра была выкарыстаная для дастаўкі, але кошт апарата складае прыкладна 1900 даляраў, піша NEWSru.com.

Зрэшты, існуюць пэўныя абмежаванні на такі метад дастаўкі. Так, запас ходу квадракоптэра абмежаваны 8 кіламетрамі. Акрамя таго, патрабаванні бяспекі не дазваляюць дронам лётаць паблізу ад некаторых гарадскіх аб'ектаў.

Першы паспяховы вопыт дастаўкі быў паказаны на відэа, запіс палёту апублікаваны на YouTube.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках