25 красавiка 2024, Чацвер, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх журналістаў абстралялі пад Славянскам

12
Беларускіх журналістаў абстралялі пад Славянскам

Юрый Высоцкі, Сяргей Марчык і Аляксандр Баразенка накіроўваліся з Ізюма ў Славянск, каб падрыхтаваць матэрыял пра сітуацыю ў горадзе.

Адзін з блок-пастоў украінскіх жаўнераў ім удалося прайсці бесперашкодна. Да наступнага блок-паста яны не даехалі - пачуліся стрэлы з мінамётаў. Карэспандэнты пастанавілі перачакаць перастрэлку. Праз некалькі гадзін бою кулі паляцелі і ў бок аўтамабіля, у якім знаходзіліся журналісты тэлеканала «Белсат».

«У наш бок паляцелі 5-6 куль. Яны патрапілі ў жалезную агароджу ля дарогі. Гэта толькі адзін-два метры ад нашага аўтамабіля. На нас былі бронекамізэлькі і каскі, але ўсё роўна было страшна», - распавёў Юры Высоцкі.

Ніхто з журналістаў не пацярпеў, аднак яны атрымалі звесткі, што ў Славянску загінуў карэспандэнт з Італіі. Пасля здарэння здымачная група накіравалася ў Данецк, наважыўшы аб'ехаць Славянск палявымі дарогамі.

«Напярэдадні выбараў сепаратысты актывізаваліся, тут вельмі неспакойна. Калі коратка ахарактарызаваць атмасферу перад выбарамі, то гэта вайна. Больш дадаваць тут нічога не трэба. Калі не атрымаецца патрапіць у Данецк, паедзем у Харкаў, які ўважаецца за бяспечны», - распавёў Юры Высоцкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках