24 красавiка 2024, Серада, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы палац Радзівілаў пад Баранавічамі прадалі за 53 тысячы даляраў

19

На будынак прэтэндаваў толькі адзін пакупнік – мінская фірма ТАА «Спецактивстрой-инвест».

Як паведамляе intex-press.by, аўкцыён прайшоў у канцы сакавіка. Палац выстаўляўся на продаж тры разы, і, паводле дадзеных фонду «Брестоблимущество», яго кошт зніжалі двойчы: у першы раз – на 20%, другі раз – на 50%. Гісторыка-культурная каштоўнасць была прададзеная амаль за 533 млн рублёў.

Са словаў мясцовых жыхароў, у апошнія гады будынак даслоўна развальваўся.

Фото с сайта: intex-press.by

- Вялізны двухпавярховы палац, дзе размяшчалася школа, не выкарыстоўваецца з 98-99 гадоў, калі школьнікаў перавялі вучыцца ў больш сучасны будынак, – распавядала ў снежні мінулага года дырэктарка школы ў Паланэчцы Галіна Ананчык. – Выгляд у былога палаца сёння жаласны. Няма вокнаў, дзвярных праёмаў. Палац, з аднаго боку, ператварыўся ў месца для гульні мясцовых дзетак. А з другога, стаў месцам паломніцтва турыстаў. Бо праз наша мястэчка турысты праязджаюць у Нясвіж і Мір і спыняюцца тут аглядаць славутасць.

Галоўным патрабаваннем, якое выстаўлялася да патэнцыйнага пакупніка гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Паланэчцы, было захаванне яе гістарычнага аблічча. І, са словаў новага ўладальніка, менавіта гэта стала асноўнай мэтай куплі палаца.

- Мы купілі гэты будынак для таго, каб ён захаваўся. Што тут будзе? Сядзіба і будзе. Калі пачнем рабіць, усё ўбачыце, – кажа дырэктар ТАА «Спецактивстрой-инвест» Віктар Буднік. – Столькі гадоў будынак стаіць, развальваецца, хоць бы капейку хто ўклаў. Напэўна, ёсць нейкі патрыятызм, што сёння бурыцца ўсё. Чаго вы ў Баранавічах не сабралі грошы, каб хаця б закансерваваць будынак?

Тэрміны правядзення рэстаўрацыі былога палаца Радзівілаў у Паланэчцы пакуль не вядомыя. Са словаў новага ўладальніка, усё залежыць ад фінансавання.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках