19 сакавiка 2024, aўторак, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баявік з Гомеля разам з тэрарыстамі рыхтуецца да штурму Кіева

63

Сярод захопнікаў Данбаса ёсць грамадзяне Беларусі.

Яшчэ адно пацверджанне гэтаму знайшлі журналісты тэлеканала «Белсат».

Баевікі ў Данбасе цяпер асабліва не хаваюць, што сярод іх сапраўдных украінцаў не так і шмат. Затое ўсё больш грамадзян Расеі, каўказцаў з Чачні і Асеціі. Ёсць і беларусы - такія, як гамяльчанін Анатоль Малчанаў. Ён пачынаў ваяваць з Украінай у Крыме, атрымаў узнагароды ад акупацыйных уладаў паўвострава. Цяпер кажа, што хоча медаль «за ўзяцце Кіева».

«Я за тое, каб мы жылі ў адной краіне. Каб як у нас, у Беларусі, было - у будучай адзінай славянскай сям'і. Я супраць гэтых вось паздзелаў, вайны алігархаў», - кажа Анатоль Малчанаў.

Раней многія СМІ паведамлялі пра ўдзел баевікоў з Беларусі ў захопе гарадоў Данбаса. У прыватнасці, пра гэта пісала выданне Time, журналіст якога - Сайман Шустэр - быў узяты ў палон баявікамі ў Славянску. Ён паведамляе, што акрамя грамадзян Расеі, у горадзе прысутнічаюць прадстаўнікі іншых краін СНД. Журналіст згадваў Беларусь і Казахстан.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках