19 красавiка 2024, Пятніца, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежнай газеце вынеслі папярэджанне за крытыку ЧС

5
Незалежнай газеце вынеслі папярэджанне за крытыку ЧС

Мінінфармацыі вынесла папярэджанне газеце «Свободные новости плюс».

Чыноўнікі вінавацяць рэдакцыю ў нанясенні шкоды грамадскім інтарэсам і фармаванні негатыўнага стаўлення да Чэмпіянату свету па хакеі.

Папярэджанне тычыцца №17 выдання ад 6 траўня 2014 года, дзе «СНплюс. Свободные новости плюс» паведамлялі пра тое, што Расейская Федэрацыя не заявіла для ўдзелу ў чэмпіянаце ні аднаго з хакеістаў, якія бралі ўдзел у алімпіядзе ў Сочы.

Як адзначыў галоўны рэдактар выдання Васіль Зданюк, на момант падпісання нумара ў друк - 5 траўня - інфармацыя цалкам адпавядала рэчаіснасці, і рэдакцыя ніякім чынам не збіралася падаваць непраўдзівыя дадзеныя, перадае прэс-служба БАЖ.

Але 6 траўня, у дзень выхаду газеты, расейская зборная раптоўна змяніла ўласную заяўку на чэмпіянат, уключыўшы туды двух хакеістаў, якія ўдзельнічалі ў алімпійскім турніры ў Сочы. Менавіта да гэтага факту і прычапіліся чыноўнікі з Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Па словах чыноўнікаў, распаўсюджаная газетай інфармацыя нібыта наносіць шкоду грамадскім інтарэсам, а таксама фармуе негатыўнае стаўленне да Чэмпіянату свету па хакеі.

Папярэджанне ад 12 траўня падпісана міністрам інфармацыі Беларусі Алегам Праляскоўскім.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках