20 красавiка 2024, Субота, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гродзенскія камунальнікі папаліся на адмыванні грошай

13
Гродзенскія камунальнікі папаліся на адмыванні грошай

Высокапастаўленых супрацоўнікаў ЖКГ Гродна арыштавалі за стварэнне лжэструктур і ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Дзяржкантроль раскрыў злачынства ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Дырэктар прыватнага прадпрыемства і яго брат, дырэктар і заснавальнік падрадных арганізацый ЖКГ, падазраюцца ў арганізацыі незаконных схем для ўхілення ад падаткаў, паведамляе прэс-служба КДК.

Як паказала праверка выканання капітальнага рамонту, рэканструкцыі і цеплавой мадэрнізацыі жыллёвага фонду ў Гродна, у 2011-2013 гадах на аб'ектах ЖКГ асноўную масу работ выконвалі тры гродзенскія камерцыйныя структуры. Пры гэтым заснавальнікі і кіраўнікі гэтых фірмаў - адны і тыя ж асобы.

Будаўнічыя матэрыялы набываліся з адной крыніцы - у юрыдычна звязанага з імі прыватнага прадпрыемства, якое складалася з аднаго супрацоўніка і нават не мела складоў. Прыватнае прадпрыемства было пасярэднікам паміж падрадчыкамі ЖКГ і менскімі лжэструктурамі. Усяго па бухуліку прадпрыемства быў паказаны прыход ад чатырнаццаці лжэструктур тавараў і матэрыяльных каштоўнасцяў на суму больш за 4,5 млрд. рублёў.

Гэтая схема дазваляла дзялкам набываць за наяўны разлік няякасныя будматэрыялы, завышаючы іх кошт. Дзяржава панесла шкоду ў асабліва буйным памеры. Бюджэт страціў 284 млн. рублёў падаткаў.

У дачыненні да падазраваных распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках