19 траўня 2019, Нядзеля, 14:56
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Лукашэнка абяцае ўвесці «прыгоннае права» на сяле

181

Падрыхтаваны дэкрэт, які забароніць работнікам АПК звальняцца.

Пра гэта Лукашэнка заявіў 27 траўня на нарадзе па праблемах кормавытворчасці і павышэння эфектыўнасці жывёлагадоўлі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка.

«Я стаўлю жорстка пытанне таму, што на стале дэкрэт, пра які я казаў раней. Учора мне яго паклалі на стол з нагоды, скажам прама, «прыгоннага права». Мы закрываем на губернатараў усё. Ты не звольнішся і не пяройдзеш - памятаеце, я казаў у пасланні, - заявіў Лукашэнка. - Так пачынайце ж вы варушыцца, каб народ не сказаў: што вы нас заціскаеце, а самі незразумела як працуеце. Таму ўсе паўнамоцтвы ў бліжэйшы тыдзень пяройдуць у рукі органаў улады і «несур'ёзна» ўжо не будзе».

Пра надзяленне губернатараў дадатковымі паўнамоцтвамі кіраўнік заявіў і ў пачатку нарады.

«Я вас сюды сабраў не для таго, каб угаворваць. Усё - ніякіх угавораў быць не можа! Я папярэдзіў кіраўніка ўрада, кіраўнікоў сельскагаспадарчай галіны, ведаюць пра гэта губернатары. Мабілізоўвайце людзей, усе сілавыя структуры ў гэтым плане пераходзяць губернатарам у непасрэднае падпарадкаванне. Хопіць ужо балбатнёй займацца!» - падкрэсліў ён.