18 красавiка 2024, Чацвер, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Аўтуховіча не выпусцілі ў Менск на лячэнне

10
Мікалая Аўтуховіча не выпусцілі ў Менск на лячэнне

Ваўкавыская міліцыя забараніла былому палітвязню выехаць на медабследаванне.

Пра гэта Мікалай Аўтуховіч паведаміў сайту charter97.org.

«Я падаў заяву ў інспекцыю па наглядзе з тым, каб выехаць з Ваўкавыска ў Менск на медыцынскае абследаванне. Інспектар паспрабаваў растлумачыць адмову, але мне нічога не было зразумела. Таму я папрасіў копію маёй заявы з рэзалюцыяй, каб зразумець прычыну адмовы. Але ён сказаў, што не дасць, а гэтая папера будзе ляжаць у маёй справе. Я казаў, што ў мяне ёсць накіраванне на абследаванне перад аперацыяй, таму што ёсць падазрэнне на цукровы дыябет. А калі так, то ніхто не будзе рабіць мне аперацыю па ўсталёўцы зубных імплантатаў. Але ўсё безвынікова», - адзначыў ён.

Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч 8 красавіка выйшаў на волю з гродзенскай турмы, дзе ён адседзеў 5 гадоў і 2 месяцы за перавозку і захоўванне пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем, асуджаным за сваю актыўную грамадскую дзейнасць і барацьбу з карупцыяй. Падчас адбыцця пакарання ў яго сур'ёзна пахіснулася здароўе.

Пасля вызвалення над Аўтуховічам на 16 месяцаў быў устаноўлены прэвентыўны нагляд.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках