16 красавiка 2024, aўторак, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін у чаканні расейскага крэдыту

12
Мінфін у чаканні расейскага крэдыту

У бліжэйшы час Беларусь разлічвае атрымаць крэдыт ад Расеі на папаўненне ЗВР.

У бліжэйшы час Беларусь разлічвае атрымаць астатнюю частку крэдыту Расейскай Федэрацыі на падтрыманне золатавалютных рэзерваў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў. 8 траўня Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб пералічэнні ў нашу краіну двух мільярдаў даляраў ужо ў гэтым месяцы. Першая частка расейскага крэдыту паступіла ў Беларусь у канцы снежня.

Пра тое, што Лукашэнка не будзе блакаваць падпісанне дамовы аб стварэнні ЕАЭС, кіраўнік заявіў 9 траўня, піша БелаПАН.

Нагадаем, што пра крэдытаванне Беларусі ў 2014 годзе на агульную суму да 2 млрд. даляраў Пуцін і Лукашэнка дамовіліся на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» 25 снежня мінулага года. Ужо на наступны дзень пасля перамоваў Крэмль ухваліў міжурадавае пагадненне аб выдзяленні Менску 450 млн. даляраў дзяржаўнага крэдыту пад 4% гадавых тэрмінам на 10 гадоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках