29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паборы ў Палескім запаведніку: Не купіце латарэю - звольнім

24
Паборы ў Палескім запаведніку: Не купіце латарэю - звольнім

Супрацоўнікі запаведніка абураныя прымусовымі паборамі.

Работнікі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка даслалі ў рэдакцыю сайта charter97.org ліст, у якім паведамляецца пра тое, што пасля ЧС пачаліся «чарговыя нахабныя паборы».

«У гэтым месяцы кожнаму ляснічаму, начальніку падраздзяленняў уручылі па пачку латарэйных квіткоў, коштам па 10 тысяч рублёў за квіток, са строгім загадам тэрмінова распаўсюдзіць па 3 квіткі на работніка. Грошы тэрмінова здаць да 01.06.2014 года Ціток С.В. Пры адмове, работніка ўзяць на заметку, усімі шляхамі выжыць з запаведніка, не падаўжаць з «бунтаўшчыком» чарговы кантракт. Дзіўную зацікаўленасць і актыўнасць у гэтым распаўсюдзе нарэзаных кардонак прымае начальнік планава-эканамічнага аддзела запаведніка Ціток С.В. У запаведніку больш за 700 чалавек. За непатрэбныя кардонкі з работнікаў здзяруць больш за 21 мільён рублёў. Арганізатар латарэі вядомае РУП «Беларускія латарэі». Не здзівіць, калі заўтра прымусяць набываць лахатронскія Спортлато».

Але гэта яшчэ не ўсё. Таксама чытачы паведамляюць пра тое, што яшчэ адзін артыкул пабораў нібыта адрасаваны інвалідам, хоць ведамасць нікім не завераная і выглядае сумніўна.

«Прынеслі ў лясніцтва яшчэ незразумелую, размножаную на ксераксе, незавераную ведамасць чарговага высмоктвання ў нас грошай. Высветлілася, грошы для «Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў». Прастаўленая сума. Такую ведамасць можа надрукаваць любы прайдзісвет, іх у нас хапае. Збяры грошы, парві ксеракопію ведамасці, грошы сабе ў кішэню, пракуратура маўчыць.

Не за гарамі суботнікі, «Чырвоныя крыжы», міфічныя хворыя дзеці, канцэрты (наведванне абавязковае, квіток за свае грошы), і так без канца. Да млоснасці надакучылі планы, загады і пагрозы па зборы макулатуры, ануч. Нясем апошнія старыя штаны, ніжную бялізну і хатнюю бібліятэку, выконваем план. Грошы за здадзенае нам не плацяць, але грошы ж хтосьці атрымлівае?..»

Таксама чытачы з Хойнікаў паведамляюць пра тое, што кантракт работніку складаецца вельмі хітра: у аднабаковым парадку, не ўлічваючы пажаданняў работніка, абразаючы ўсе канцы для атрымання выхадной дапамогі і мінімальнай кампенсацыі за пагаршэнне прававога становішча работніка, калі ён не хоча больш працаваць у запаведніку. Прыклад: «Паважаны Пётр Пятровіч, кіраўніцтва ПДРЭЗ папярэджвае, што прынятае рашэнне падоўжыць з Вамі працоўны кантракт на адзін год з 01.01.2014 года па 31.12.2014 года. У выпадку Вашай адмовы ад падаўжэння кантракту, кантракт будзе спынены 31.12. 2013 года ў сувязі з заканчэннем тэрміну яго дзеяння па пункце 2 артыкула 35 Працоўнага кодэкса РБ (без выплаты выхадной дапамогі і мінімальнай кампенсацыі за пагаршэнне прававога становішча работніка)».

Гэта ўжо далёка не першы выпадак такіх скаргаў у нашу рэдакцыю: так, крыху раней у гэтым месяцы мы пісалі пра паборы на Беларускай чыгунцы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках