29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Арэшка: Нам трэба ўсвядоміць каштоўнасць беларускай нацыі

28
Вацлаў Арэшка: Нам трэба ўсвядоміць каштоўнасць беларускай нацыі

Метады абароны незалежнасці краіны простыя.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў беларускі культуролаг і член аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларускi Рух» Вацлаў Арэшка. Такім чынам ён пракаментаваў факт падпісання дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.

- Што азначае падпісанне дамовы аб ЕАЭС для Беларусі?

- Я, шчыра кажучы, гляджу на гэта са смуткам. Гэта азначае яшчэ большае ўцягванне Беларусі ў так званы расейскі свет, у сферу ўплыву Расеі. Гэта ўсё больш нас аддзяляе ад нармальнага свету і для Беларусі гэта крок назад.

- Якія ў нас бліжэйшыя перспектывы?

- Бліжэйшая перспектыва - гэта эканамічны заняпад. Нічога добрага чакаць нам не прыходзіцца. Хутчэй за ўсё, з-за гэтага будзе яшчэ і пэўная сацыяльная напружанасць, што дае нейкія надзеі на змены. Але на сённяшні дзень для тых, хто ўспрымае Беларусь як частку Еўропы вельмі важна як мага больш дыстанцыявацца ад гэтага расейскага ўплыву не толькі ў эканоміцы і палітыцы, але і ў плане культуры і ў нашай свядомасці.

- Як будзе дзейнічаць Лукашэнка ў дачыненні да Украіны?

- Лукашэнка і надалей будзе лавіраваць, спрабуючы далей захаваць сваю ўласную незалежнасць, застацца мясцовым «князьком», мець магчымасць і далей дзейнічаць асобна ад Пуціна.

- Як нам абараніць незалежнасць краіны?

- Нам абавязкова трэба гэта рабіць. А метады, каб абараніць незалежнасць, на самой справе, вельмі простыя: гэта сумесныя, арганізаваныя дзеянні, у тым ліку і апазіцыі, фармаванне беларуса з самога сябе. Трэба ўсвядоміць каштоўнасць беларускай нацыі. А тыя, хто гэта гэта ўсведамляе, павінны па гэтай прыкмеце і аб'ядноўвацца. Мы павінны дакладна разумець хто мы, што мы з сябе ўяўляем і кім мы сябе адчуваем.

- Ці зможа Беларусь выйсці з ЕАЭС?

- Спадзяюся, што так.

- Калі гэта здарыцца?

- Гэта адбудзецца яшчэ пры нашым, па меншай меры, пры маім жыцці. Расея не становіцца больш стабільнай і мне здаецца бліжэйшыя 5-10 гадоў сітуацыя ў Расеі і ў яе стасунках з суседзямі будзе значна пагаршацца. Гэта дае нам пэўныя шанцы. Таксама я спадзяюся, што вольны свет канчаткова памяняе сваю парадыгму ў дачыненні да Расеі. Падзеі ва Украіне ўжо навучылі і Еўропу, і Амерыку. Свет стане іншым у бліжэйшы час і гэтыя змены даюць нам надзею.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках