17 красавiка 2024, Серада, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпамежкамітэт: Марціна Углу выслалі, таму што ён «хакей не любіць»

23
Дзяржпамежкамітэт: Марціна Углу выслалі, таму што ён «хакей не любіць»

У Дзяржпамежкамітэце Беларусі распавялі, чаму забаранілі ўезд у краіну шведскаму праваабаронцу.

Шведскі праваабаронца цяпер знаходзіцца ў Вільні, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

Нагадаем, Марціна Углу не пусцілі ў Беларусь 7 траўня. Памежнікі паведамілі, што ўезд шведу ў Беларусь забаронены.

Як заявіў Аляксандр Цішчанка, Угла сапраўды ўключаны ў так званы «стоп-ліст» і самому шведу пра гэта было вядома. «Чалавек прыехаў папіярыцца, ведаючы, што ён тут непажаданая персона, - адзначыў прэс-сакратар Дзяржпамежкамітэта. - Ён не заўзятар, хакей не любіць, краіну ненавідзіць, жорстка абыходзіцца з мяккімі цацкамі». (Восенню 2012 года Оstgruppen збірала ў Швецыі плюшавых мішак, каб па пошце адправіць іх беларускім чыноўнікам, уключаным у чорны спіс ЕЗ).

«Візіт Углы ў Беларусь - гэта апошняя кропка ў яго бескарысных намаганнях па адмене чэмпіянату свету», - канстатаваў Цішчанка.

У студзені Угла ў сваім блогу пісаў, што беларускія візы і акрэдытацыі перашкаджаюць чэмпіянату свету па хакеі, а менавіта: што замежныя журналісты, якія жадаюць атрымаць акрэдытацыю на хакейныя спаборніцвтвы ў Менску, павінны пісаць толькі пра спорт. «Усе журналісты, якія хочуць асвятляць тэмы, не звязаныя з хакейным ЧС, павінны дамагацца акрэдытацыі ў МЗС краіны-гаспадыні, а гэта нашмат больш складаны і бюракратычны працэс», - напісаў Угла.

Шведская праваабарончая арганізацыя Оstgruppen з'яўляецца адным з ініцыятараў міжнароднай кампаніі «Не гуляйце з дыктатарам», накіраванай супраць правядзення хакейнага чэмпіянату свету 2014 года ў Менску.

Фота: facebook.com/taciana.reviaka

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках