23 красавiка 2024, aўторак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Адток капіталу з Расеі склаў $220 млрд

11
The Telegraph: Адток капіталу з Расеі склаў $220 млрд

Адток капіталаў з Расеі пасля пачатку ўкраінскага крызісу мог дасягнуць адзнакі ў 220 млрд даляраў.

Гэта ў чатыры разы вышэй афіцыйна абвешчаных лічбаў. Пра гэта са спасылкай на Еўрапейскі цэнтральны банк піша сёння The Telegraph.

Выданне адзначае, што цэнтрабанк ужо паскардзіўся на тое, што ў сувязі з гэтым стала нашмат складаней праводзіць манетарную палітыку. «У нас быў вельмі значны адток з Расеі, які ацэньваецца парадку 160 млрд еўра», - цытуе газета кіраўніка Еўрапейскага цэнтрабанка Марыё Драгі (Mario Draghi).

У той жа час міністэрства фінансаў Расеі пакуль заяўляла толькі аб тым, што ў першым квартале гэтага года адток капіталаў склаў 51 млрд даляраў.

«Лічбы М. Драгі - велізарныя. Калі яны праўдзівыя, гэта паказвае, што Расея мае значна больш праблем, чым людзі думаюць», - цытуе выданне Ціма Эша (Tim Ash) з Standard Bank.

«Гэта такі ж узровень адтоку, як мы бачылі ў канцы 2008 года пасля крызісу з банкам Lehman», - дадаў фінансіст.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках