20 красавiка 2024, Субота, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для выезду бежанцаў з Данбаса створаць гуманітарны калідор

17
Для выезду бежанцаў з Данбаса створаць гуманітарны калідор

Прэзідэнт Украіны даручыў стварыць гуманітарны калідор для мірнага насельніцтва, якое хоча выехаць з тэрыторый паўднёва-усходу.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Пятра Парашэнкі.

Гэта пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы прэзідэнта Украіны з кіраўнікамі Службы бяспекі, МУС, Мінабароны і Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях.

"Для недапушчэння новых ахвяраў у раёне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі прэзідэнт Украіны даручыў кіраўнікам сілавых ведамстваў стварыць усе неабходныя ўмовы для мірнага насельніцтва, якое жадае з'ехаць", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Пётр Парашэнка даручыў ураду ўзяць на сябе арганізацыю перавозкі людзей з зоны правядзення сілавой аперацыі і іх медыцынскае абслугоўванне, разгарнуць сетку мабільных пунктаў для забеспячэння мірнага насельніцтва пітной вадой, харчаваннем і медыкаментамі.

Мясцовыя дзяржаўныя адміністрацыі пры ўдзеле органаў мясцовага самакіравання павінны разам з урадам размясціць людзей, якія прыбываюць з раёнаў правядзення сілавой аперацыі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках