19 красавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст АГП арыштаваны на 5 сутак за Дзень Волі

3
Актывіст АГП арыштаваны на 5 сутак за Дзень Волі

Антось Жылко сам прыйшоў у турму на Акрэсціна, каб адбыць арышт за распаўсюд улётак да Дня Волі.

Увечары 9 чэрвеня Антось Жылко здаўся ў турму на Акрэсціна - каб адседзець 5 сутак, якія 24 сакавіка прызначыў яму суд Партызанскага раёна Менска ў якасці пакарання за распаўсюд запрашэння на сустрэчу з выбаршчыкамі і ўлётак да Дня Волі.

Гэта быў рэдкі выпадак, калі суд вынес рашэнне аб арышце, але падсудны не быў заключаны пад варту ў зале суда - справа ў тым, што на той момант актывіст юрыдычна ўсё яшчэ заставаўся кандыдатам у «дэпутаты», паведамляе прэс-служба АГП.

Ён двойчы спрабаваў «сесці» - каб адбыць прызначанае пакаранне і спакойна займацца сваімі справамі - хадзіць пад прысудам досыць нязручна, бо пасадзіць могуць у самы непатрэбны момант, - але адміністрацыя турмы на Акрэсціна пасьля доўгіх нарад з кімсьці яму адмаўляла.

У выніку 9 чэрвеня актывіста АГП прынялі на Акрэсціна.

Суд абвінавачвае яго па артыкуле 23.34 КоАП аб парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках