29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія абвергла паведамленне КДБ Беларусі

14
Грузія абвергла паведамленне КДБ Беларусі

«Аб'яднанне аэрапортаў Грузіі» абвергла паведамленне пра згон самалёта ў Менску.

Распаўсюджаная інфармацыя пра тое, што нібыта грамадзянін Грузіі спрабаваў скрасці самалёт які рухаўся рэйсам Кутаісі - Менск, не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта заявілі ў прэс-службе кампаніі «Аб'яднанне аэрапортаў Грузіі», паведамляе партал «Новости – Грузия».

Раней у аўторак, 10 чэрвеня, стала вядома, што супрацоўнікі КДБ Беларусі затрымалі грамадзяніна Грузіі, які па дадзеных беларускіх праваахоўнікаў, спрабаваў скрасці самалёт, які рухаўся рэйсам Кутаісі - Менск.

У прэс-службе кампаніі «Аб'яднанне аэрапортаў Грузіі», куды ўваходзіць і Кутаіскі аэрапорт, заявілі, што ніякай спробы згону самалёта не было, але пацвердзілі, што на дадзены момант грамадзянін Грузіі затрыманы супрацоўнікамі КДБ Беларусі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках