Лукашэнка паляцеў у Сербію
19- 11.06.2014, 18:19
- 14,746
Дыктатар накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Сербія.
Як чакаецца, 12 чэрвеня ён правядзе перамовы з прэзідэнтам балканскай краіны Таміславам Ніколічам у фармаце "адзін на адзін", а затым адбудуцца перамовы ў пашыраным складзе, перадае БелТА.
Запланаваная таксама сустрэча Лукашэнкі з Патрыярхам сербскім Ірынеем.
Падчас візіту ў Бялградзе пройдуць Беларуска-сербскі бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа.
Дыктатар тройчы наведваў Сербію: у 1998, 1999 і 2009 гадах. У сакавіку 2013 года ў Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіўся прэзідэнт Сербіі.