29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец прэзентаваў кнігу, напісаную на «хіміі»

3
Павел Севярынец прэзентаваў кнігу, напісаную на «хіміі»

У беларускай сталіцы адбылася прэзентацыя кнігі «Беларуская глыбіня» былога палітвязня Паўла Севярынца.

Напярэдадні падзеі аўтар распавёў, што кніга - гэта «спроба паглядзець больш уважліва і больш далёка, чым мы звычайна бачым».

«У турме адзін свабодны чалавек сказаў мне - не пытай за што, і не пытай навошта», - так пачаў прэзентацыю Павел Севярынец. І пачаў чытаць урывак са свайго эсэ, перадае «Радыё Свабода».

Вядучы прэзентацыі Андрэй Кім прадставіў наступную ўдзельніцу мерапрыемства назвай апошняга эсэ кнігі - «Воля». Ёю аказалася жонка Паўла Вольга, з думкай пра якую і пісалася гэтая кніга.

Вольга Севярынец: «Хімія» не лепшае месца, дзе можна правесці два гады жыцця. Але і не горшае. Калі б не гэта, не было б гэтых 84-х эсэ, не было б новых сяброў, не было б той салідарнасці, якую выказалі Паўлу людзі».

Павел распавёў, што сапраўды за час адбыцця пакарання яго нататнік папоўніўся сотняй новых прозвішчаў.

У выданне ўвайшлі 84 эсэ, якія перыядычна друкавала газета «Наша Ніва», калі Павел адбываў першае пакаранне. Рэдактар выдання Андрэй Скурко ў сваім выступленні згадаў, што наведваў Паўла яшчэ падчас папярэдняй «хіміі» ў вёсцы Малое Сітна. Тады з'явілася на свет кніга «Лісты зь лесу».

Андрэй Скурко: «Трэба канстатаваць, што Павел апынуўся мацней акружэння. Гэта вельмі складана. У моманты сумневу нам трэба ўспамінаць Севярынца».

Скурко пажадаў Севярынцу наступную кнігу напісаць дома, сярод людзей, якія яго любяць.

На прэзентацыі таксама выступілі пісьменнік Алесь Пашкевіч, першы амбасадар незалежнай Беларусі ў германіі Пётр Садоўскі, мастак Алесь Марачкін.

Гэта ўжо пятая кніга Паўла. Першая кніга «Нацыянальная ідэя: Фенаменалогія Беларусі» выйшла дзевяць гадоў таму. Пазней з'явіліся «Лісты зь лесу», (2007), «Брату» (2007), «Люблю Беларусь: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі» (2008).

Нагадаем, Паўла Севярынца арыштавалі 19 снежня 2010 года па дарозе з Плошчы і змясцілі ў СІЗА КДБ. Яго абвінавацілі ў «арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх», пазней справу перакваліфікавалі на «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадмкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

16 траўня 2011 года суддзя Заводскага суда Менска Жанна Брысіна асудзіла Севярынца на 3 гады «хіміі» - абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Павел адбываў пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, дзе і была напісаная кніга «Беларуская глыбіня».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках