28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Захад хацеў сарваць мой візіт у Сербію

50
Лукашэнка: Захад хацеў сарваць мой візіт у Сербію

Дыктатар абвінаваціў краіны Захаду ў спробах перашкодзіць яму прыехаць у Бялград.

"Напярэдадні візіту сюды я пацікавіўся, якая рэакцыя еўрапейскай супольнасці, ЗША на мой візіт у Сербію. Яны былі гатовыя зрабіць усё, каб гэты візіт не адбыўся або прайшоў абсалютна незаўважна, - заявіў Лукашэнка. - Мы прыехалі сюды не супраць кагосьці. Мы прыехалі, каб зрабіць максімум у двухбаковых беларуска-сербскіх стасунках, але не на шкоду вашым і нашым суседзям".

Лукашэнка ў ходзе афіцыйнага візіту ў Сербію правёў перамовы з прэзідэнтам гэтай краіны Таміславам Нікалічам. Адбыліся сустрэчы ў вузкім і пашыраным складзе. Папярэднічаючы перамовам дэлегацый дзвюх краін у пашыраным складзе, дыктатар заявіў: "Мы заўсёды былі з Сербіяй у цяжкія хвіліны. Так было раней, так будзе заўсёды".

"Для нашай краіны Сербія была і застаецца найважнейшым партнёрам у Балканскім рэгіёне", - заявіў ён, заклікаўшы актывізаваць працу па рэалізацыі мерапрыемстваў прадугледжаных падпісанай раней Дарожнай картай па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй.

Пасля завяршэння перамоваў у прысутнасці кіраўнікоў дзвюх дзяржаў быў падпісаны шэраг міжнародных дакументаў. Лукашэнка і Таміслаў Нікаліч падпісалі сумесную заяву, у якой, у прыватнасці, заявілі пра намер забяспечыць эфектыўную рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцяў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках