16 красавiка 2024, aўторак, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік прэс-цэнтра «ЛНР»: Лукашэнка нас падтрымае

22
Кіраўнік прэс-цэнтра «ЛНР»: Лукашэнка нас падтрымае

Луганскія сепаратысты ўпэўненыя, што Лукашэнка пачуе іх просьбу аб прызнанні незалежнасці.

Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-цэнтра самаабвешчанай «рэспублікі» Уладзімір Інагародскі, піша БелаПАН.

Паводле яго слоў, улады Беларусі сапраўды маглі не атрымаць зварот: дакументы будуць накіраваныя кіраўнікам краін у бліжэйшыя дні.

«З сённяшняга дня мы ўжо накіроўваем электроннай поштай скан-копіі, а потым праз FedEx (кур'ерская служба дастаўкі) будзем адпраўляць арыгіналы ва ўсе краіны, у тым ліку і ў Беларусь. У Беларусь мы іх будзем накіроўваць непасрэдна ў Адміністрацыю прэзідэнта», - удакладніў ён.

На пытанне аб тым, дасведчаныя ці прадстаўнікі «ЛНР» аб тым, што Лукашэнка заяўляў аб незаконнасці праведзеных у Луганскай і Данецкай абласцях «рэферэндумах», Інагародскі адказаў, што ў ЛНР спадзяюцца, што Лукашэнка падтрымае «братэрскі народ».

«Мы лічым, што народ Беларусі - братэрскі народ. Думаем, што прэзідэнт Беларусі павінен звярнуць на гэта ўвагу. Можа быць, ён зменіць сваё меркаванне, так як у нас ідзе фактычна генацыд супраць нашага народа, а мы - славяне. Нам няма да каго звяртацца, акрамя сваіх братоў. Мы ні на каго не нападалі, стаім на сваёй зямлі. Я лічу, што праўда на нашым баку і ён (Лукашэнка) нас падтрымае», - сказаў кіраўнік прэс-цэнтра.

Учора «Луганская народная рэспубліка» звярнулася да ўлад Беларусі з просьбай прызнаць яе незалежнасць. На сайце «рэспублікі» ёсць нават скан-копіі звароту да кіраўніцтва краіны, а таксама яшчэ да 14 дзяржаў свету (напрыклад, Нікарагуа, Расеі, Кубы, Кітаю і нават расейскіх рэгіёнаў - Інгушэціі ды Чачні).

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках