20 красавiка 2024, Субота, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар брэсцкай школы выклікаў на выпускны баль АМАП

89
Дырэктар брэсцкай школы выклікаў на выпускны баль АМАП

Выпускны вечар у брэсцкім клубе «Сфера» прыйшлося адмяніць з-за раптоўнага візіту інспекцыі па справах непаўналетніх і цэлага аўтобуса міліцыі.

Як паведаміў чытач сайта charter97.org, сарваць выпускны сваім былым вучням вырашыў дырэктар школы №5 горада Брэста.

«Дырэктар школы выклікаў атрад АМАПу і ІСН да клуба «Сфера», у якім і павінен быў прайсці вечар, матывуючы тым, што бацькі збіраюцца спайваць сваіх дзяцей і паказваць стрыптыз. Добра, што нехта з бацькоў прыехаў загадзя, а калі б прыехалі дзеці, кожнаму з бацькоў давялося б заплаціць штраф у памеры каля 2 млн рублёў, а дзеці правялі б выпускны ў пастарунку. Першапачаткова горад дазволіў праводзіць вечар у гэтым клубе, а бацькі падпісалі паперу аб тым, што ніякага спіртнога не будзе і на працягу ўсяго вечара ў клубе дзяжурыў участковы. Грошы, натуральна, не вяртаюцца ні за стол, ні за дыджэя», - паведаміў чытач.

За пацверджаннем інфармацыі сайт charter97.org таксама звярнуўся ў клуб «Сфера».

«Так, прыходзіў інспектар па справах непаўналетніх і сказаў, што калі вучні будуць знаходзіцца ў нас ва ўстанове, то будзе штраф ад 2 мільёнаў рублёў аж да закрыцця клуба. Яны не папярэдзіць прыйшлі, а ўжо прыехалі мэтанакіравана, цэлым бусам. Таму, у нас гэты вечар не адбыўся. Пра гэта ўжо ведае ўвесь горад» - кажуць у адміністрацыі клуба.

Інфармацыю пра тое, што амапаўцаў выклікаў дырэктар школы, пацверджаюць многія жыхары Брэста, у тым ліку і бацькі вучняў, на форумах гарадскіх сайтаў.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках