19 красавiка 2024, Пятніца, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: Тавары на рынках падаражэюць на 40%

63
Прадпрымальнікі: Тавары на рынках падаражэюць на 40%

Адтэрміноўка, дадзеная ІП да 1 сакавіка 2015 года, не вырашыць праблемы малога бізнесу.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў старшыня савета РГА «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка.

«30 чэрвеня ў канферэнц-зале гасцініцы «Беларусь», разлічанай на 250 чалавек, мы плануем правесці рэспубліканскі форум прадпрымальнікаў. Мы робім гэта для таго, каб абмеркаваць нашы праблемы і зрабіць прапанову ўладам у выхадзе з той сітуацыі, якая на сённяшні дзень складваецца. Справа ў тым, што дазвол гандляваць рэшткамі тавараў да 1 сакавіка 2015 г. - гэта не вырашэнне праблемы і ніякія не саступкі. Бо прадпрымальнік, які выехаў з дома і вязе тавар, абавязаны мець усе накладныя, якія пацвярджаюць легальнасць яго набыцця. І калі транспартны сродак спыніць нават супрацоўнік ДАІ, а гэтых дакументаў не будзе, то тавар будзе канфіскаваны. Вядома, на нейкі час магчымасць гандляваць рэшткамі палягчае жыццё прадпрымальнікам, але гэта не панацэя», - заявіў Шумчанка.

Кіраўнік «Перспектывы» адзначыў, што прадпрымальніцкі форум - гэта толькі частка стратэгіі барацьбы ІП за свае правы.

«Цяпер мы будзем праводзіць форумы вельмі часта, таму што нам неабходна паказваць сваю актыўнасць і ствараць пляцоўку для кансалідацыі і выказвання поглядаў прадпрымальнікаў», - дадаў ён.

На думку Шумчанка, «калі зараз не будзе ўрэгулявана пытанне паміж ІП і ўладамі, то вельмі хутка беларусамі за мяжу будзе вывозіцца не 3 мільярды даляраў, як кажа Лукашэнка, а 10 мільярдаў».

«І не ў Еўразвяз, а ў Расею - пад Смаленск. Расейцы вельмі хутка падстрояцца, убачыўшы, што ў нас пачынаюцца праблемы з рэалізацыяй тавараў. Бо сертыфікацыя і ўсё астатняе - гэта падаражэнне мінімум на 30-40%. Таму беларускія прадпрымальнікі будуць бяднець, а нашы грамадзяне ірвануць «на закупкі» ў Расею», - мяркуе адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Беларусі.

Нагадаем, паводле распараджэння ўлад, тэрмін рэалізацыі рэшткаў тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных у Беларусь да 1 ліпеня 2014 года і не маюць дакументаў аб іх адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза, будзе падоўжаны да 1 сакавіка 2015 года.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках