19 красавiка 2024, Пятніца, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

PayPal выходзіць на рынак Беларусі

31
PayPal выходзіць на рынак Беларусі

(Абноўлена - 18:36) Адна з вядучых сістэм электронных плацяжоў у свеце абвясціла аб планах запуску сваіх паслуг на 10 новых рынках.

Пра гэта паведамілі сайту charter97.org у PayPal.

Гэта азначае, што ў бліжэйшыя дні жыхары Беларусі, Зімбабвэ, Камеруна, Кот-д'Івуара, Македоніі, Малдовы, Манака, Нігерыі, Парагвая і Чарнагорыі змогуць адкрыць рахункі ў PayPal і пачаць здзяйсняць плацяжы на мільёнах сайтаў па ўсім свеце без неабходнасці ўводу звестак банкаўскіх карт. Цяпер PayPal даступны ў 203 краінах.

«Новыя тэхналогіі здымаюць перашкоды на шляху да глабальнага гандлю, але людзі баяцца давяраць чужым вэбсайтам звесткі сваіх крэдытных або дэбетавых карт, уводзячы рэквізіты ў акенца невядомага рэсурсу, які знаходзіцца ў іншай краіне», - кажа Руперт Кілі (Rupert Keeley), віцэ-прэзідэнт PayPal у Еўропе, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. «Правядзенне ж плацяжоў з дапамогай PayPal - гэта спакой для пакупнікоў, паколькі ім не трэба больш уводзіць фінансавую інфармацыю пры кожнай транзакцыі», - адзначае ён.

«Мы радыя, што сёння жыхары Беларусі атрымліваюць зручнае і простае рашэнне для здзяйснення пакупак праз інтэрнэт. Мы пастаянна працуем над пошукам новых перспектыўных рынкаў і нам вельмі пахвальна кожны дзень чытаць пра тое, як людзі па ўсім свеце вітаюць з'яўленне PayPal у новых краінах, бо мы робім для гэтага ўсё магчымае», - кажа Уладзімір Малюгін, рэгіянальны дырэктар PayPal у Расеі і Беларусі.

Сённяшняя заява таксама азначае, што камерцыйныя кампаніі любых памераў зараз змогуць прымаць аплату праз PayPal ад пакупнікоў з 10 новых рынкаў. «З сённяшняга дня жыхары больш за 200 краін па ўсім свеце маюць магчымасць аплачваць свае пакупкі з дапамогай PayPal», - дадаў Руперт Кілі. «Наша праца заключаецца ў тым, каб зрабіць працэс аплаты ў гэтых краінах больш простым і бяспечным і ў поўнай меры скарыстацца магчымасцямі, якіх раней у гэтых карыстальнікаў не было», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках