29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя санкцыі ЗША і ЕЗ удараць па энергетыцы і банкам Расеі

19
Новыя санкцыі ЗША і ЕЗ удараць па энергетыцы і банкам Расеі

Злучаныя Штаты абмяркоўваюць з еўрапейскімі саюзнікамі новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Пра гэта заявіла памочнік дзяржсакратара Вікторыя Нуланд, паведамляе "Інтэрфакс".

"Мы выдатна супрацоўнічаем (з Еўропай) у пытанні аб тым, якім павінен быць новы віток санкцый (супраць Расеі)", - сказала яна, выступаючы ў германскім Фондзе Маршала.

Паводле слоў Нуланд, "цяпер вядзецца праца над серыяй санкцый у энергетычным сектары, банкаўскім сектары, у сферы абароны".

Абвінаваціўшы Маскву ў "вельмі небяспечнай" падтрымцы баевікоў на паўднёвым усходзе Украіны, яна заявіла, што "цалкам відавочна, што ў апошні тыдзень назіраецца сур'ёзнае пагаршэнне сітуацыі на месцы".

Паводле слоў дыпламата, Вашынгтон расчараваны тым, што Францыя не адмовілася ад паставак Расеі верталётаносцаў Містраль.

"Яшчэ да ўкраінскага крызісу мы выразна заяўлялі аб сваёй заклапочанасці, бо лічым, што Містралі - не тое, што варта было б пастаўляць", - адзначыла Нуланд. Яна дадала: "Не будзе мне сорамна сказаць, што час для гэтага выбраны няправільна, мы прадоўжым на гэтым настойваць".

Раней у Белым доме заявілі, што спадзяюцца на працяг перамоў Украіны і Расеі ў дачыненні газа.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках