19 красавiка 2024, Пятніца, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін хоча ўзяць новы крэдыт у расейскага банка

25
Мінфін хоча ўзяць новы крэдыт у расейскага банка

Каб аддаць старыя даўгі, Мінфіну Беларусі тэрмінова трэба яшчэ 2 мільярды даляраў.

Міністэрства фінансаў Беларусі і Банк ВТБ прапрацоўваюць пытанне аб выдзяленні брыдж-крэдыту сумай да $ 2 млрд. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, паведамляе БелТА.

"Цяпер мы ўзгадняем умовы. Усё залежыць ад таго, як мы дамовімся з банкам-крэдыторам. Спадзяемся закрыць угоду да 1 ліпеня", - сказаў Максім Ермаловіч.

Раней чалец Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад Беларусі Сяргей Румас паведамляў журналістам, што з Банкам ВТБ дасягнута дамоўленасць аб выдзяленні Беларусі брыдж-крэдыту на $ 1 млрд.

Гаворачы аб міждзяржаўным крэдыце ў $ 2 млрд, аб якім была дасягнута дамоўленасць з Расеяй, Максім Ермаловіч адзначыў: "Чакаем атрымання гэтых грошай у ліпені".

Брыдж-крэдыт - гэта тып кароткатэрміновага крэдыту, што выдаецца банкам фізічным або юрыдычным асобам на тэрмін да аднаго года пад досыць высокі працэнт для пакрыцця бягучых абавязацельстваў пазычальніка. Як правіла, такі крэдыт служыць часовай мерай і можа не адказваць сапраўдным патрэбам пазычальніка, а выкарыстоўваецца ў чаканні асноўнага, належным чынам структураванага фінансавання.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках