20 красавiка 2024, Субота, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АГП заключыла дамову з партыяй Гайдукевіча

53
АГП заключыла дамову з партыяй Гайдукевіча

Дагавор аб супрацоўніцтве падпісаны ў офісе ЛДП.

Ён быў заключаны паміж Менскай абласной арганізацыяй Ліберальна-дэмакратычнай партыі і Менскай абласной арганізацый Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Як паведамляе прэс-служба ліберальных дэмакратаў, подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі рэгіянальных партыйных структур Аляксандр Піліпчук і Аляксандр Валчанін.

«Так, я паставіў свой подпіс пад дамовай. Лічу, у рамках абласной арганізацыі АГП трэба працаваць з усімі», - паведаміў БелаПАН Валчанін.

Ён паведаміў, што аб падпісанні дамовы ўжо вядома лідару АГП Анатолю Лябедзьку, які гэтае паведамленне «ўспрыняў стрымана».

Ваўчанін таксама адзначыў, што цяпер падпісанне дамовы будзе вынесенае на адабрэнне савета Менскай абласной арганізацыі АГП. «Калі не падтрымаюць, пайду ў адстаўку. Не хачу быць маргіналам, розным структурам трэба дамаўляцца», - сказаў ён.

Нагадаем, Ліберальна-дэмакратычную партыю ўзначальвае спарынг-партнёр Лукашэнкі на выбарах прэзідэнта 2001 і 2006 гадоў Сяргей Гайдукевіч. Ягоны сын Алег (на фота), які доўгі час узначальваў РУУС Фрунзенскага раёна Менска і быў датычны да катаванняў актывістаў апазіцыі, з'яўляецца намеснікам старшыні партыі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках