20 красавiка 2024, Субота, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар прызнаў правал з лядовымі палацамі

93
Дыктатар прызнаў правал з лядовымі палацамі

Лукашэнка загадаў прыпыніць будаўніцтва лядовых палацаў, а засяродзіцца на валютаакупляльных праектах.

У Беларусі прыпыняецца будаўніцтва спартыўных і культурных аб'ектаў, упор будзе рабіцца на вытворчасць і валютаакупляльныя праекты, заявіў сёння Лукашэнка падчас сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Беларуськалій" і прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ, паведамляе БелТА.

Ён прызнаў, што ў краіне перабралі меру з будаўніцтвам сацыяльных аб'ектаў. «Мы навучыліся рабіць гэта танна. Але мы іх столькі маем сёння, колькі не можам задзейнічаць, а галоўнае - яны не даюць нам той аддачы, на якую мы разлічвалі», - сказаў дыктатар. Ён падкрэсліў, што неабходна задзейнічаць гэтыя аб'екты настолькі, каб яны прынеслі належную аддачу.

«Давайце спынімся з сацыяльнымі аб'ектамі і звернем увагу больш на вытворчасць, на тое, што прыносіць грошы. Трэба ўкладаць больш у вытворчасць і валютаакупляльныя праекты», - сказаў ён.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках