20 красавiка 2024, Субота, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змятаюць тавары з прылаўкаў польскіх крамаў

23

На памежных пераходах у адным Падляшскім ваяводстве за студзень-красавік беларусы аформілі Tax Free на $70 млн.

Па дадзеных Мытнай службы ў Беластоку (пераклад - charter97.org), у 2013 годзе ў рамках сістэмы Tax Free 300 тысяч вандроўнікаў, у асноўным беларусаў, вывезлі праз памежныя пераходы ў Падляшскім ваяводстве тавары на суму каля 1 млрд. злотых (335 млн. даляраў па курсе на сённяшні дзень), што амаль на 200 млн. злотых больш, чым у 2012 годзе.

- У першым квартале 2014 года мытнікі на памежных пераходах з Беларуссю ў Кузніцы і Баброўніках зарэгістравалі звыш 230 тыс. дакументаў Tax Free на 200 млн. злотых (амаль на 70 млн. даляраў), - кажа Мацей Чарнецкі, прэс-сакратар Мытнай службы ў Беластоку.

На іх аснове купілі і вывезлі тавар каля 65 тыс. вандроўнікаў. Часцей за ўсё куплі замежнікаў - гэта электроніка, бытавая хімія і прадукты.

Фото Таможенной службы в Белостоке

Мытнікі звяртаюць увагу, што расце цікавасць да электроннай рэгістрацыі дакументаў Tax Free - кожны другі зварот аб іх рэгістрацыі ў Баброўніках і Кузніцы паступае да мытнікаў праз інтэрнэт. Дзякуючы гэтаму абслугоўванне дакументаў адбываецца лягчэй, а перасячэнне мяжы хутчэй.

Варта адзначыць, што праз памежныя пераходы ў Люблінскім ваяводстве, якое мяжуе у тым ліку з Украінай, за пяць месяцаў бягучага года ў рамках сістэмы Tax Free было вывезена тавараў на 617 млн. злотых (каля 200 млн. даляраў). Аднак пры гэтым не паказваецца, які адсотак ад гэтай сумы прыпадае на грамадзян нашай краіны. Таксама статыстыкай пакуль што не ўлічаныя тавары, вывезеныя ў рамках дадзенай сістэмы авіятранспартам, а таксама вывезеныя без афармлення Tax Free.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках