Складскія запасы выраслі на траціну
7- 20.06.2014, 14:27
- 8,638
У Беларусі на 1 чэрвеня 2014 года запасы гатовай прадукцыі склалі 36,190 трлн. рублёў.
З пачатку года яны павялічыліся на 8,231 трлн. рублёў, або 29,4%, паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
У траўні запасы выраслі на 986,4 трлн. рублёў (2,8%) пасля росту на 4,1% у красавіку і зніжэння на 0,2% у сакавіку.
Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці на 1 чэрвеня 2014 г склалі 85,2% супраць 83,5% на 1 траўня і 70,2% на 1 студзеня бягучага года.
У 2013 годзе складскія запасы ў Беларусі выраслі на 5,8 трлн. рублёў (26%) да 27,958 трлн. рублёў.