28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамы Менска «зачысцяць» ад імпартных тавараў за тыдзень

129
Крамы Менска «зачысцяць» ад імпартных тавараў за тыдзень

Давесці дзелю беларускіх тавараў у менскіх крамах да 85% плануецца за тыдзень.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" ва ўпраўленні гандлю і паслуг Менгарвыканкама.

"Перад крамамі пастаўленая задача і дадзены тэрмін у тыдзень павялічыць дзелю беларускіх тавараў у сваім асартыменце да 85%", - сказалі ў кіраванні.

У Менгарвыканкаме адзначылі, што даручэнне датычыцца як харчовых, так і нехарчовых тавараў. "У нас сапраўды вельмі добра развітая прамысловасць - і лёгкая, і харчовая. Вядома, ёсць крытычны імпарт, ад якога мы не можам адмовіцца. Але ў цэлым магчымасці беларускай прамысловасці дазваляюць давесці да 85% дзелю айчынных тавараў у розніцы", - растлумачылі там.

На думку спецыяліста, пастаўленая задача не выглядае невыканальнай, паколькі на сёння ў менскіх крамах дзеля беларускіх тавараў у сярэднім складае 75%. "Трэба проста паднапружыцца", - падкрэслілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг.

Гаворачы аб магчымым невыкананні задання асобнымі рознічнымі аб'ектамі, у Менгарвыканкаме адзначылі, што да іх, магчыма, будуць ужытыя меры адміністрацыйнай адказнасці ў рамках заканадаўства.

Як паведамлялася, 19 чэрвеня на нарадзе паводле пытанняў далейшага развіцця спажывецкага рынку Менска, якая прайшла ў Менгарвыканкаме, перад сталічнымі крамамі была пастаўленая задача павялічыць удзельную вагу тавараў айчыннай вытворчасці ў асартыменце да ўзроўню 85%. Удзельнікі нарады адзначылі, што ва ўсіх без выключэння аб'ектах рознічнага гандлю ёсць рэзервы для павелічэння продажаў тавараў беларускай вытворчасці.

Напрыканцы траўня міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў на калегіі ведамства даручыў упраўленню гандлю і паслуг і галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама прыняць меры ў істотным павелічэнні дзелі тавараў беларускай вытворчасці ў гандлёвай сетцы Менска. Выклікана гэта тым, што цягам шэрагу гадоў сталіца мае самую нізкую ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі ўдзельную вагу такіх тавараў у аб'ёме рознічнага тавараабароту.

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках