28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі алігарха Чыжа збілі і пагражаюць «закатаць у асфальт» актывіста БХД

7
Людзі алігарха Чыжа збілі і пагражаюць «закатаць у асфальт» актывіста БХД

Прадстаўнікі алігарха пачалі цкаванне актывіста Георгія Каржанеўскага, які змагаецца з будаўніцтвам дамоў на могілках у Валожыне.

У Валожыне на мясцовага актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Георгія Каржанеўскага, які змагаецца супраць будаўніцтва ў горадзе свінакомплексу і дамоў на месцы масавых расстрэлаў габрэяў на мясцовым стадыёне падчас Другой сусветнай вайны, ціснуць, паведамляе прэс-служба БХД.

Так, прадстаўнікі забудоўніка - кампаніі алігарха Юрыя Чыжа - неаднаразова пагражалі «закатаць яго ў асфальт», а ўзімку падчас адной з сустрэч нават ударылі пенсіянера ззаду па нырках, паведамляе в.а. каардынатара аргкамітэта БХД Менскай вобласці Павел Пракаповіч.

А на мінулым тыдні на стадыёне пачалі бурыць грунт. Актывісту ў першы дзень удалося спыніць працу будаўнікоў, патлумачыўшы ім усё пра стадыён, аднак на наступны дзень працы аднавіліся - са слоў будаўнікоў, «усё ўжо разгледжана мясцовымі ўладамі».

У стан заняпаду стадыён быў прыведзены спецыяльна мясцовымі ўладамі. Замест таго, каб перазахаваць ахвяраў Галакосту, якіх тут пахавана некалькі сотняў чалавек, яны пачалі будоўлю проста на месцы расстрэлаў.

Мясцовыя жыхары добра ведаюць, дзе знаходзіцца гэта страшнае месца. У лістападзе 1941 года некалькі соцень габрэяў, лепшых прадстаўнікоў габрэйскай абшчыны Валожына, былі расстраляныя на мясцовым стадыёне.

Але райвыканкам адмаўляецца праводзіць раскопкі, і перапахаванне загінулых у гады Вялікай айчыннай вайны габрэяў. Кажуць: «Там нічога няма, не ў тым месцы ... Ужо ўсё вызначана...»

Георгій Каржанеўскі неаднаразова звяртаўся да мясцовых улад з патрабаваннем спыніць будаўніцтва жылых дамоў на месцах масавых расстрэлаў габрэяў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках