29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз выбухі ва Украіне РЧ накіруе цягнікі праз Беларусь

4
Праз выбухі ва Украіне РЧ накіруе цягнікі праз Беларусь

Праз выбухі ва Украіне РЧ накіруе цягнікі праз Беларусь

Цягнікі, якія павінны былі кіравацца праз Данбас ў Еўропу, будуць рабіць аб'езд праз тэрыторыю Беларусі.

Пры гэтым яны будуць рабіць крук у 1700 км, піша РІА «Новости».

РЧ узгаднілі з украінскімі і беларускімі калегамі аб'езд праз тэрыторыю Беларусі ў сувязі з падрывам чыгункі на Украіне, паведаміў кіраўнік Расейскіх чыгунак Уладзімір Якунін.

Рана раніцай у аўторак тэрарысты ўзарвалі два адцінкі чыгункі ў Луганскай вобласці Украіны ( што мяжуе з Белгародскай, Варонежскай і Растоўскай абласцямі Расеі). У выніку ніхто не пацярпеў, аднак рух цягнікоў парушаны. Паводле звестак украінскага навінавага сайта ТСН, рух планавалася аднавіць ужо удзень, аднак ці зроблена гэта, пакуль незразумела.

"З улікам падрыву, які адбыўся, у нас узнікла патрэба (арганізаваць аб'езд). Мы ўзгаднілі з украінскімі і беларускімі чыгуначнікамі", - сказаў Якунін, які суправаджаў Уладзіміра Пуціна ў паездцы ў Аўстрыю.

"Цяпер цягнікі пойдуць у аб’езд, гэта будзе 1700 кіламетраў, пакуль там адновяць. Чыгуначнікам усё гэтае глупства з падрывам, разбурэннем інфраструктуры зусім не патрэбнае", - дадаў Якунін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках