29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч прызнаў правал «мадэрнізацыі» ільнозаводаў

22
Мясніковіч прызнаў правал «мадэрнізацыі» ільнозаводаў

Прэм'ер-міністр Беларусі раскрытыкаваў працу ў рэканструкцыі і мадэрнізацыі ільнозаводаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада паводле вынікаў пасяджэння прэзідыума Савета міністраў, дзе было разгледжанае пытанне развіцця льняной галіны.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, тэрміны мадэрнізацыі правальваюцца, даклады аб стане спраў на аб'ектах часта не супадаюць з рэчаіснасцю, галіна працуе ў страту - за студзень-красавік бягучага года з прыбыткам спрацавалі толькі ільнозаводы Брэсцкай і Гарадзенскай абласцей. "Ужо нямала ўкладзена ў гэтую галіну, а вынікаў няма", - заявіў Міхаіл Мясніковіч.

Прэм'ер-міністр выказаў меркаванне, што неабходна надаваць больш увагі кантролю за рэалізацыяй праектаў у мадэрнізацыі ільнозаводаў і прымяняць рашучыя меры да тых, хто не ўкладаецца ва ўстаноўленыя тэрміны.

Акрамя таго, кіраўнік урада звярнуў увагу на неперапрацаваную трасту, наяўную на ільнозаводах. "Усе рэшткі мінулых гадоў павінны быць перапрацаваныя да ўраджаю 2014 года", - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках