19 красавiка 2024, Пятніца, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Макаеў: Без салідарнасці ІП іх бізнэс будзе знішчаны

23
Аляксандр Макаеў: Без салідарнасці ІП іх бізнэс будзе знішчаны

Указ Лукашэнкі знішчае малы бізнэс Беларусі.

Пад пагрозу ставіцца дабрабыт дзесяткаў тысяч людзей і іх сем'яў. Такое меркаванне выказаў старшыня Каардынацыйнага камітэта прадпрымальнікаў Менска Аляксандр Макаеў, перадае «Радыё Рацыя».

«Прадпрымальнікі Віцебска, Бабруйска, Слуцка, Магілёва да 28 чэрвеня 2014 года падаюць «нулявыя дэкларацыі», гэта значыць, яны не будуць працаваць у ліпені. Менск, на жаль, не далучыўся. Толькі адзінкі ведаюць гэтую інфармацыю. Спадзяюся на салідарнасць прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь, бо калі не будзе гэтай салідарнасці ўсіх прадпрымальнікаў, тады бізнэс будзе знішчаны», - кажа ён.

З 1 ліпеня прадпрымальнікі абавязаныя мець сертыфікаты і суправаджальныя дакументы на ўсе увезеныя тавары, у тым ліку з краін Мытнага саюза. Яны кажуць, што атрымаць гэтыя дакументы практычна немагчыма.

Прадпрымальнікам абяцалі, што да 15 сакавіка наступнага года яны змогуць прадаваць рэшткі раней завезеных тавараў без сертыфікатаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках