29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК раскручвае чарговую гучную карупцыйную справа

22
СК раскручвае чарговую гучную карупцыйную справа

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат".

"Генеральны дырэктар ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" і дырэктар Капыльскага філіяла Таварыства падазраюцца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" ва ўправе Следчага камітэта Менскай вобласці.

Устаноўлена, што службовыя асобы, дзейнічаючы ўзгоднена, выходзячы за межы дадзеных ім службай паўнамоцтваў, уклалі з расейскай кампаніяй кантракты, дамовы, якія прадугледжваюць адтэрміноўку плацяжу. У сувязі з несвоечасовай аплатай адгружанай прадукцыі ў камбіната ўтварылася пратэрмінаваная запазычанасць у суме Br17, 5 млрд.

У выніку такіх неправамерных дзеянняў службовых асоб беларускаму прадпрыемству прычыненая шкода у асабліва вялікай суме.

Следчымі УСК супольна з супрацоўнікамі ўправы Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Рэспублікі Беларусь Менскай вобласці і Менску праведзеныя ператрусы на месцы працы, рэгістрацыі і пражывання фігурантаў крымінальнай справы. "У выніку праведзеных следчых дзеянняў накладзены арышт на маёмасць падазраваных на суму звыш Br850 млн і гэта без уліку аб'ектаў нерухомасці ў Менску, ацэнка якіх цяпер яшчэ не закончаная", - адзначылі ва УСК.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках