23 красавiка 2024, aўторак, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў заклікаюць слаць звароты Пуціну

16
Беларусаў заклікаюць слаць звароты Пуціну

Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай заклікае неабыякавых людзей падтрымаць акцыю салідарнасці з украінскім народам.

Сябры аргкамітэту прапануюць запісваць і размяшчаць у інтэрнэце відэазвароты да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з заклікам спыніць вайсковую агрэсію супраць Украіны, перадае «Радыё Свабода».

Чальцы камітэта таксама збіраюцца распачаць серыю культурных імпрэзпў з удзелам дзеячаў культуры Украіны, а таксама звярнуцца да ўладаў з прапановай пачаць трансляцыю на тэрыторыі Беларусі ўкраінскага тэлеканала. З нагоды Дня Канстытуцыі Украіны 27 чэрвеня чальцы камітэта накіроўваюць у амбасаду Украіны зварот.

Актывісты таксама заклікаюць усіх неабыякавых людзей узяць удзел у акцыі пратэсту супраць прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі і супраць удзелу расейскіх дэсантнікаў у святочным вайсковым парадзе, прымеркаваным да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ў другой сусветнай вайне.

Чальцы камітэта салідарнасці з Украінай запрашаюць у гэтую пятніцу, 27 чэрвеня, сабрацца ля менскага Галоўпаштамта, каб у знак пратэсту накіраваць паштоўкі на адрас амбасады Расеі і Міністэрства абароны Беларусі.

Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай быў створаны ў сакавіку 2014 года. У яго ўвайшлі прадстаўнікі апазіцыйных партый, грамадскіх ініцыятыў, беларускія абаронцы Майдана: Павел Севярынец, Аляксей Марачкін, Аляксей Янукевіч, Зміцер Дашкевіч, Ігар Рынкевіч, Ганна Шапуцька ды іншыя.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках