25 красавiка 2024, Чацвер, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атрад БРСМ «Беркут» адпраўляецца на будаўніцтва АЭС

17
Атрад БРСМ «Беркут» адпраўляецца на будаўніцтва АЭС

Два студэнцкіх атрады Віцебскай вобласці возьмуць удзел у будаўніцтве аб'ектаў АЭС у Астраўцы.

Сёння ў Віцебскім аблвыканкаме прайшла сустрэча студатрадаўцаў з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады, ГА "БРСМ", ветэранамі студатрадаўскага руху, на якой былі выказаныя словы пажадання, байцам студэнцкіх атрадаў уручаныя сімвалічныя накіраванні і памятныя значкі, піша БелТА.

На будаўніцтва АЭС, якое абвешчанае Усебеларускай маладзёжнай будоўляй, вобласць адправіць студатрадаўцаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (10 чалавек) і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (13 чалавек). У склад будаўнічых атрадаў "Беркут" імя генерал-маёра Г.М.Баталава (ВДТУ) і "Дзвіна" (ПДУ) увайшлі лепшыя студатрадаўцаў устаноў адукацыі.

Усяго на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі будуць працаваць 210 студатрадаўцаў, у тым ліку 50 чалавек з Расеі.

У рэгіёне таксама сфармаваныя зводны сельскагаспадарчы атрад з прадстаўнікоў усіх ВНУ вобласці, які будзе працаваць у РУП "Талачынскі кансервавы завод".

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках