28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распачатая новая крымінальная справа за «абразу» Лукашэнкі

225
Распачатая новая крымінальная справа за «абразу» Лукашэнкі

Справа распачатая за пытанне «Дакуль суддзі будуць выконваць злачынныя загады псіхічна хворага грамадзяніна Лукашэнкі?».

68-гадовую пенсіянерку, былую палітзняволеную Кацярыну Садоўскую зноў будуць судзіць.

Як паведамляе карэспандэнт charter97.org, 26 чэрвеня Кацярына Пятроўна Садоўская атрымала пастанову аб распачынанні супраць яе крымінальнай справы паводле артыкула 368 ч.2 КК РБ «Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Справа распачатая начальнікам Савецкага раённага аддзела Следчага Камітэта РБ маёрам юстыцыі Агафонавым А. Д.

28 красавіка 2014, калі пачаліся прэвентыўныя затрыманні перад Чэмпіянатам свету ў хакеі, і быў затрыманы і незаконна асуджаны былы палітвязень Аляксандр Францкевіч, Садоўская напісала ў кнізе заўваг Савецкага суду Менска: «Дакуль суддзі будуць выконваць злачынныя загады псіхічна хворага грамадзяніна Лукашэнкі?» .

Артыкул 368. Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

1. Публічная абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

2. Тое ж дзеянне, учыненае асобай, якая раней была асуджаная за абразу або паклёп, альбо злучанае з абвінавачваннем ва ўчыненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства, - караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Кацярына Садоўская нарадзілася 28 студзеня 1946 года ў Гомелі. Усё жыццё прапрацавала на цяжкіх вытворчасцях: на радыятарным заводзе, кіроўцай трамвая, у камунальнай гаспадарцы.

З 1988 года займаецца праваабарончай дзейнасцю.

У чэрвені 2005 года супраць Кацярыны Садоўскай распачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы яе ў абразе суддзі. Таксама было выстаўленае абвінавачванне ў абразе кіраўніка дзяржавы: КДБ перахапіла ліст, напісаны Садоўскай на адрас расейскай калегі. Ліст распавядаў пра дыягназ, пастаўлены Лукашэнку ў пачатку 2000-х гадоў, псіхіятрам Дзмітрыем Шчыгельскім, якія з'ехаў у ЗША.

Праз хваробу падследнай справу часова прыпынілі, але адразу пасля аперацыі Кацярыну Пятроўну адвезлі ў псіхіятрычную лякарню. Пазней яе перавялі ў следчы ізалятар, а 23 кастрычніка 2006 года Садоўская была асуджаная да двух гадоў зняволення за абразу Лукашэнкі і абразу суддзі. Адбывала пакаранне ў Гомельскай жаночай калоніі. Выйшла на волю 25 траўня 2007 года згодна з пастановай адміністрацыі жаночай калоніі і пастановай суда.

Напісаць каментар 225

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках