29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк: Украіна настойвае на кошце за газ у 268 даляраў

12
Яцанюк: Украіна настойвае на кошце за газ у 268 даляраў

Украіна ў перамовах з Расеяй настойвае на кошце газу 268 даляраў за тыс. куб. м.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк падчас выступлення ў Вярхоўнай Радзе, перадае РБК.

"Мы ўсведамляем, што кошт у 268 даляраў за тыс. куб. м газу быў хабарам папярэдняй ўкраінскай уладзе, але мы настойваем на захаванні гэтага кошту", - заявіў Яцанюк.

Ён падкрэсліў, што гэты кошт цалкам дастатковы для таго, каб захаваць для расейскага "Газпрама" дастаткова высокі прыбытак.

Нагадаем, учора стала вядома па выніках трохбаковых перамоваў паміж Расеяй, Украінай і Еўракамісіяй, што кошт на пастаўкі расейскага газу ва Украіну будзе ў калідоры 350-380 даляраў за 1 тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках