18 красавiка 2024, Чацвер, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы міліцыянт падае ў суд на начальніка Астравецкага РАУС

6
Былы міліцыянт падае ў суд на начальніка Астравецкага РАУС

Пенсіянер МУС з Астраўца накіраваў зварот пракурору і ў Федэрацыю па правах чалавека.

Пра гэта Іван Крук паведаміў у лісце charter97.org.

Паводле яго слоў, 12 траўня 2014 года начальнік Астравецкага РАУС Уладзімір Квач незаконна і неабгрунтавана адмовіў яму ў атрыманні ксеракопіі рашэння Астравецкай раённай выбарчай камісіі ад 20 лютага 2014 года і таксама ксеракопій іншых дакументаў, якія знаходзяцца ў матэрыялах праверкі па яго адкрытай заяве ад 28 сакавіка 2014 года для напісання аб'ектыўнай скаргі ў Гродзенскую абласную пракуратуру.

28 сакавіка 2014 года Іван Крук падаў адкрытую заяву на імя пракурора Астравецкага раёна ў дачыненні да незаконных дзеянняў некаторых членаў Астравецкай раённай выбарчай камісіі па адмове ў рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты Астравецкага раённага Савета дэпутатаў па Цэнтральнай выбарчай акрузе №1, каб была праведзеная поўная праверка вінаватых асоб з прыцягненнем да адказнасці паводле дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

1 красавіка 2014 года Іван атрымаў пісьмовы адказ, завераны подпісам пракурора, што заява накіраваная начальніку начальніку Астравецкага РАУС. Праз два тыдні намеснік начальніка аддзела даслаў паведамленне аб тым, што «праверка праведзеная» і прынятае рашэнне аб яе спыненні. З матэрыяламі праверкі было прапанавана азнаёміцца асабіста непасрэдна ў РАУС. Пенсіянеру было катэгарычна адмоўлена ў магчымасці зрабіць ксеракопіі тлумачэнняў і заключэння, якія ён меў намер выкарыстоўваць для далейшага абскарджвання. Гэта было абгрунтавана тым, што Іван Крук «закранае асабістыя інтарэсы былых членаў выбарчай камісіі Грабоўскай А.С., Пашук А.В. і выбаршчыкаў Жабіта Ю.А., Рэміс А.А., Савука М.Д., Фалевіч С.Ю. і Цыбульскага Н.Г., таму павінен у іх спытаць дазволу аб атрыманні іх ксеракопій тлумачэнняў наяўных у матэрыялах праверкі».

«На гэта я яму паказаў, што гэта не асабістыя інтарэсы іх закранаю, а яны закранулі мае канстытуцыйныя і выбарчае права і маіх выбаршчыкаў. Таму ў дадзеным факце няма ніякіх іх асабістых інтарэсаў, а гэта грамадска-палітычнае пытанне», - адзначае Іван Крук у сваёй заяве на адрас пракурора Астравецкага раёна.

Ён лічыць, што ў дзеяннях начальніка Астравецкага РАУС ёсць усе прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага па артыкуле 9.6 КоАП Рэспублікі Беларусь і парушэння артыкула 56 ГПК Рэспублікі Беларусь, а таксама артыкулаў 7 і 9 закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў». У адпаведнасці з гэтым, пенсіянер просіць скласці пратакол аб правапарушэнні ў дачыненні да начальніка Астравецкага РАУС з накіраваннем у суд і прыцягненнем яе да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама Іван Крук настойвае на прадастаўленні яму ксеракопій дакументаў, якія яго цікавяць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках