18 красавiка 2024, Чацвер, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

5 чэрвеня віцебскія ІП правядуць забастоўку

33
5 чэрвеня віцебскія ІП правядуць забастоўку

Прадпрымальнікі Віцебска гатовыя адстойваць свае правы.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіла старшыня аргкамітэта па стварэнні прафсаюза індывідуальных прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч.

- Зусім нядаўна Лукашэнка падпісаў указ №222, які забараняе ІП гандляваць без сертыфікатаў і суправаджальных дакументаў з 1 ліпеня. Як віцебскія прадпрымальнікі адрэагавалі на яго і што збіраюцца рабіць далей?

- Мы падрыхтавалі зварот да Лукашэнкі і 5 чэрвеня, як і год таму, будзем зачыняць свае працоўныя месцы. То бок, гэта будзе аднадзённая папераджальная забастоўка. Першым нашым патрабаваннем з'яўляецца раўнаванне ва ўмовах прадпрымальнікаў Расеі, Казахстана і Беларусі. Бо індывідуальных прадпрымальнікаў нельга прыраўноўваць да буйнога бізнесу, ІП - гэта працоўныя людзі. Мы плацім значна больш падаткаў, чым, напрыклад, невялікая фірма альбо наогул стратнае прадпрыемства.

А калі не будзе ніякіх вынікаў, то мы з 20 чэрвеня будзем падаваць нулявыя дэкларацыі. Гэта значыць, мы скажам, што падаткі ў ліпені мы плаціць не будзем. А калі зноў нічога не зменіцца, то з 1 ліпеня будзем вымушаныя зачыняцца, таму што працаваць па такіх умовах немагчыма. А калі хто-небудзь з ІП разлічвае на тое, што зможа гандляваць рэшткамі, то няўважліва чытае дакументы.

- А ці падсаладзіць пілюлю вяртанне гэтым жа ўказам прадпрымальнікам права наймаць рабочых?

- Як кажуць, добрая лыжка да абеду. То бок, гэта права вярнулі вельмі позна. Таму што прадпрымальнікі ўжо перайшлі на іншыя гандлёвыя кропкі плошчай 6 «квадратаў», якія я называю шасцімятровымі камерамі, часткова знішчылі свой бізнес і скарацілі свае патрабаванні да мінімуму. Таму зараз важна не вяртаць старое, а каб улады размаўлялі з ІП.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках