20 красавiка 2024, Субота, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзённую здачу кватэр у Менску забароняць

197
Падзённую здачу кватэр у Менску забароняць

Усім прапануецца жыць у гатэлях.

Інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Менска прапрацуе пытанне аб спыненні ў сталіцы такога тыпу дзейнасці, як падзённая здача кватэр, паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме начальнік ІМПЗ Менску Уладзімір Лайкоў, паведамляе БелТА.

"Даванне месцаў для кароткатэрміновага пражывання - гэта састарэлы тып дзейнасці, улічваючы колькасць гатэляў у горадзе. Акрамя таго, як толькі ў пад'ездзе з'яўляецца кватэра на дзень, адразу ж узнікае маса праблем, якія тычацца парушэння грамадскага парадку. Улічваючы ўсё гэта, інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў будзе выходзіць з прапановай аб спыненні ў Менску такога тыпу дзейнасці, як здача кватэры на дзень", - сказаў Уладзімір Лайкоў.

Старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў вывучыць гэтае пытанне супольна з управай жыллёвай палітыкі, галоўнай управай жыллёвага гаспадаркі, і на працягу месяца ўнесці адпаведныя прапановы ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пры разглядзе пытання ён параіў улічваць досвед Масквы, дзе апарт-гатэлі вывелі з катэгорыі жытла і паводле заканадаўства вызначылі як месца часовага бытавання, што, адпаведна, змяняе іх функцыі.

На ўліку ў падатковых органах Менска знаходзяцца 700 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца падзённай здачай кватэр.

За студзень-травень 2014 года супрацоўнікі інспекцыі падаткаў і збораў выявілі 35 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія здавалі ў арэнду жылыя памяшканні на дзень, але пры гэтым не выплачвалі падаткі. У выніку праверак у бюджэт было даналічана Br44 млн.

Напісаць каментар 197

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках