20 красавiка 2024, Субота, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прыстрашыў Пальчыка: Ашуканцаў быць не павінна

38
Лукашэнка прыстрашыў Пальчыка: Ашуканцаў быць не павінна

Яны павінны "высякацца і выпальвацца распаленым жалезам".

Ашуканцаў у навуковым асяроддзі быць не павінна, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы Генадзя Пальчыка старшынём Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

"Вы мае патрабаванні ведаеце да навукоўцаў і ведаеце, чаму ВАК быў перападпарадкаваны наўпрост прэзідэнту. Ашуканцаў быць не павінна, яны павінны высякацца і выпальвацца распаленым жалезам", - падкрэсліў беларускі правадыр.

"Зрабіце, каб усё гэта было сумленна, прыстойна і навядзіце парадак у ВАК. Гэта вашая галоўная задача", - дадаў ён.

"Гэта не проста словы. Гэта мае цвёрдыя ўнутраныя перакананні, і я ніколі ад іх не адыду. Праца вучонага - гэта катастрафічна цяжкая праца, - сказаў дыктатар. - І трэба нам неяк рабіць больш жорсткімі гэтыя падыходы. Можа быць, адыходзіць ад савецкіх прынцыпаў , калі дзесьці уваходзілі ў становішча (дысертацыю напісаў, трэба абараніць), каб пабольш было кандыдатаў, дактароў, чальцоў-карэспандэнтаў і г.д. Гэта не той падыход. Няхай іх будзе шмат, калі яны гэтага заслугоўваюць, а калі не заслугоўваюць, хай іх наогул не будзе".

Лукашэнка таксама прызначыў Пятра Казакевіча намеснікам старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. "Вельмі спадзяюся, што вы там будзеце не проста добрай апорай для старшыні Прэзідыума НАН, але адпаведным прэзідэнцкім вокам, і не дасце займацца не тым, чым трэба", - сказаў ён, падкрэсліўшы недапушчальнасць застою ў працы навукоўцаў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках