20 красавiка 2024, Субота, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыбыў новы Часовы павераны ў справах ЗША (Відэа)

4

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд прыбыў у Менск 30 чэрвеня, каб узначаліць пасольства ЗША.

Раней Скот Роланд працаваў дырэктарам Праграмы дарадцаў у міжнародных справах пры Бюро вайскова-палітычных пытанняў Дзярждэпартамента ЗША (2012-14), служыў у якасці аташэ ў справах інфармацыі, адукацыі і культуры ў пасольствах ЗША ў Куала-Лумпуры (2010-12), Кабуле (2008-09), Франкфурце (2005-07) і Кіта (2000-2003); быў генеральным консулам у Екацярынбургу (2003-05), дырэктарам інфармацыйнага цэнтра ў Ісламабадзе, Пакістане (1998-2000 гады), спецыялістам у праграмах развіцця новых нямецкіх федэральных зямель у Берліне (1995-98) і памочнікам аташэ ў сувязях з грамадскасцю ў Баку, Азербайджане (1993-94). Ён з'яўляецца сябрам Вышэйшай дыпламатычнай службы, валодае рускай, нямецкай і гішпанскай мовамі, паведамілі сайту charter97.org у пасольстве ЗША ў Менску.

Да прыходу на службу ў Дзярждэпартамент Скот Роланд быў правадніком ідэі дыстанцыйнай адукацыі, выкладаў рускую мову з дапамогай ТБ для студэнтаў сельскіх школ штата Вісконсін з 1990 па 1993 год. У 1992 годзе Нацыянальны гуманітарны фонд ЗША прысвоіў яму званне «Заслужаны педагог». Першы прафесійны вопыт за мяжой Роланд атрымаў у 1982-84 гг у Нямеччыне, дзе ён выкладаў ангельскую мову ў школе Berlitz ў Вісбадэне і вучыўся ва універсітэце Іягана Гутанбэрга ў Майнцы. У 1988 працаваў гідам на выставе «Інфарматыка ў жыцці ЗША», арганізаванай Інфармацыйным агенцтвам ЗША (USIA) у Менску, Ленінградзе і Магнітагорску.

Скот жанаты на Фрэнсіс Роланд, мае дваіх дзяцей - Патрыка і Аляксандра. З'яўляецца выпускніком школы Big Foot ва Уолварце, штат Вісконсін. Атрымаў ступень бакалаўра еўрапейскай гісторыі ва Універсітэце Чыкага ў 1981 годзе і ступень магістра ў галіне рускай мовы і літаратуры ва Універсітэце штата Агаё ў 1986 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках