16 красавiка 2024, aўторак, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герман ван Рампэй: ЕЗ прадоўжыць працу над санкцыямі супраць РФ

1
Герман ван Рампэй: ЕЗ прадоўжыць працу над санкцыямі супраць РФ

Еўразвяз прадоўжыць працаваць над дадатковымі абмежавальнымі захадамі ў дачыненні да Расеі.

Яны могуць быць ужытыя, калі напружанасць ва Украіне не будзе зніжаная. Пра гэта паведаміў старшыня Еўрапейскай Рады Герман ван Рампэй, інфармуе "Інтерфакс-Украина".

"Калі гэтага запатрабуюць ўмовы, мы прадоўжым працаваць над дадатковымі захадамі ў дачыненні да Расеі", - сказаў кіраўнік Еўразвязу на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі.

Паводле ягоных слоў, на гэтыя захады ЕЗ можа пайсці, калі Масква не будзе спрыяць зніжэнню напружанасці ва Украіне. Ён таксама заклікаў Расею супрацоўнічаць з новымі ўладамі ў Кіеве.

"Мы заклікаем Расею супрацоўнічаць з абраным і законным прэзідэнтам Украіны і прыкладаць актыўныя намаганні для дээскалацыі, выкарыстоўваючы свой уплыў на узброеных сепаратыстаў на ўсходзе Украіны для таго, каб яны спынілі незаконныя дзеянні", - сказаў Герман ван Рампэй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках